Яўген Ціхановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Ціхановіч (25 лістапада 1911 — 5 ліпеня 2005) — беларускі мастак.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на станцыі Джусалы (цяпер Казахстан). Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Ажаніўся з дачкой драматурга Ўладзіслава Галубка — Людмілай[1].

Браў удзел у мастацкіх выставах з 1932 году. Больш як за 70 гадоў творчай дзейнасьці Яўген Ціхановіч стварыў дзясяткі жывапісных палотнаў, сотні графічных твораў. Аднак творчасьць мастака не выходзіла за рамкі сацрэалізму. Плённа працаваў галіне эстампа (у асноўным лінагравюры), майстар эксьлібрысу. Стварыў эксьлібрыс для кнігазбору паэта Пятра Глебкі[2]. Удзельнічаў у сусьветнай выставе «ЭКСПО-70» у Японіі. Узнагароджаны дзьвюмя Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савету БССР.

Ягоны старэйшы брат Валянцін Ціхановіч быў славутым мастаком-графікам, яго сын Генрых Ціхановіч і ўнук Ян Ціхановіч таксама былі вядомымі мастакамі[3].

Remove ads

Беларускія нацыянальныя сымбалі

У кнізе ўспамінаў «Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака» падкрэсьліваў[4]:

« Бел-чырвона-белы быў заўжды. І ніколі ён не вісеў за немцамі. Цяпер мы маем сьцяг з чырвонага палатна з мусульманскай зялёнай паласою. Апроч гэтай супярэчнасьці ёсьць яшчэ й «беларускі» бардзюрны арнамэнт, які не сустракаецца нідзе… Той — першы — сьцяг БССР меў за ўзор не абы-які, а аўтэнтычны арнамэнт, што выткала сялянка зь Віцебшчыны. Зрэшты, гэтага стваральнікі «новага» сьцяга ня ведалі. І сваімі «карэкціроўкамі» давялі ўсё да абсурду. Дарэчы, ніхто пад сьцягам БССР у вайну не ваяваў. Ён быў прыдуманы адно ў 1955 г., Лукашэнка й тут выявіў сваю недасьведчанасьць… Усё наша, браткі-беларусы, нам вернецца! І наш сьцяг, і «Пагоня». Ня ўсё ж нам заставацца ў савецкай бутафорыі 50-х гадоў! »
Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads