1-я Расейская нацыянальная армія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я Расейская нацыянальная армія (рас. 1-я Русская национальная армия, ням. 1. Russische Nationalarmee der Deutschen Wehrmacht) — вайсковае фармаваньне, якое дзейнічала ў складзе Вэрмахту ў гады Другой сусьветнай вайны пад камандаю Барыса Смыслоўскага. Колькасьць ацэньваецца ад 6 да 10 тысячаў чалавек[1].
Remove ads
Гісторыя
У ліпені 1941 году на паўночнай пляцоўцы Ўсходняга фронту пад камандаю былога афіцэра царскай арміі, эмігранта Барыса Смыслоўскага, сфармаваўся «Расейскі навучальны батальён», пазьней пераўтвораны ў «Асаблівую дывізію R» пад камандаю фон Рэгенаў. З 1942 году і да канца вайны пад камандаю Смыслоўскага ўтварылася 12 выведных школаў (дзеля шпіёнска-дывэрсійнай дзейнасьці ў тыле Чырвонай Арміі і змаганьня з партызанамі). У 1943 годзе колькасьць вайскоўцаў і агентаў складала каля 10 тысячаў чалавек (былыя эмігранты, ваеннапалонныя і зьбеглыя з Чырвонай Арміі). У гэты час фармаваньне насіла назвы «Зялёная армія адмысловага прызначэньня», а пазьней «Асаблівае падразьдзяленьне R».
У выніку супярэчнасьцяў Смыслоўскага з кіраўніком створанай пазьней Расейскай вызвольнай арміі (РОА) генэрала Андрэя Ўласава фармаваньне не ўвайшло ў склад РОА, як многія іншыя расейскія фармаваньні Вэрмахту. Удзельнікамі фармаваньня былі ў асноўным былыя белагвардзейцы і эмігранты, якія выкарыстоўвалі дарэвалюцыйны расейскі сьцяг (бела-сіне-чырвоны); ў апошнія дні вайны да іх далучыўся нават спадчыньнік расейскага стальца вялікі князь Уладзімер Кірылавіч, што разыходзілася з палітыкай Уласава, які арыентаваўся на савецкіх грамадзянаў, што даведаліся пра злачынствы бальшавікоў.
4 красавіка 1945 году, ужо па наданьні РОА саюзнага статусу, фармаваньне таксама атрымала статус саюзнай Вэрмахту арміі і назву «Першая Расейская нацыянальная армія». 18 красавіка 1945 году пачалося адступленьне на Захад, якое завяршылася 3 траўня 1945 году выхадам у Ліхтэнштайн.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads