1-я армія (Нямецкая імпэрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я а́рмія (па-нямецку: 1. Armee / Armeeoberkommando 1 / A.O.K. 1) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе VIIІ Армейскай Інспэкцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.
20 жніўня 1-я армія заняла Брусэль, удзельнічала ў Пагранічнай бітве. Падчас бітвы на Марне, падразьдзяленьні 1-й арміі былі ўсяго за некалькіх дзясяткаў кілямэтраў ад Парыжу. Пасьля ўсталяваньня пазыцыйнага фронту 1-я армія працягвала знаходзіцца на Заходнім фронце да самага заканчэньня вайны. Пасьля вайны 1-я армія была расфарміраваная.
Remove ads
Баявы склад на 1914 год
- II Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Аляксандар фон Лінзынгэн)
- III Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Эвальд фон Лохаў)
- IV Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Фрыдрых Бяртрам фон Армін)
- IX Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Фэрдынанд фон Куаст)
- III Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад інфантэрыі Ханс Хартвіг фон Бэсэлэр)
- IV Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад артылерыі Ханс фон Гранаў)
- IX Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад інфантэрыі Макс фон Боен)

Remove ads
Камандуючыя
- Генэрал-палкоўнік Аляксандар фон Клюк (1914)
- Генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк (1915)
- Генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Белоў (1916)
- Генэрал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра (1918)
- Генэрал ад інфантэрыі Ота фон Белоў (1918)
- Генэрал ад інфантэрыі Магнус фон Эбэрхардт (1918)
Глядзіце таксама
- Баявы расклад Нямецкай імпэрскай арміі ў 1914 годзе
Літаратура
- Hermann Cron: Geschichte des Deutschen Heeres im Weltkriege 1914—1918. Siegismund, Berlin 1937 (Geschichte der Königlich Preußischen Armee und des Deutschen Reichsheeres 5).
Вонкавыя спасылкі
- Die höchsten Kommandostellen des Heeres. auf www.deutsche-kriegsgeschichte.de (Stand: 16. April 2010)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads