14/88

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

14/88 (па-ангельску: Fourteen Words — «Чатырнаццаць словаў») — кодавы лёзунг (часам таксама ўжываецца ў якасьці прывітаньня або подпісу) у нэанацыстаў і часткі нацыяналістаў.

Лічба 14 азначае чатырнаццаць словаў нэанацысцкага ідэоляга Дэйвіда Лэйна: па-ангельску: «We must secure the existence of our people and a future for White children»Мы павінны захаваць існаваньне нашага народу і будучыню для Белых дзяцей»).

Лічба 88 зьяўляецца закадаваным прывітаньнем «Heil Hitler!» («Гайль Гітлер!»), паколькі літара «H» стаіць у лацінскім альфабэце восьмай. Лічба запаведаў Дэйвіда Лэйна таксама роўная васьмідзесяці васьмі; гэта, зразумела, не выпадкова.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads