1917 (фільм)

брытанска-амэрыканскі фільм 2019 году From Wikipedia, the free encyclopedia

1917 (фільм)
Remove ads

«1917» — мастацкі фільм брытанскага рэжысэра Сэма Мэндэса паводле ягонага сцэнара, напісанага пры ўдзеле Кірсьці Ўілсан-Кэрнз. Прэм’ера ў ЗША адбылася 25 сьнежня 2019 году. Выхад у пракат у Вялікабрытаніі з 10 студзеня 2020 году[6].

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Увесну 1917 году брытанская армія плянуе наступ на Лінію Гіндэнбурга. Двое маладых салдат Блэйк і Скофід у амаль нерэальныя тэрміны павінны прынесьці на перадавую загад аб адмене атакі, інакш батальён з 1600 салдат патрапіць у пастку. Для Блэйка тое заданьне вельмі важнае, бо ў тым батальёне служыць ягоны брат[7].

Акторы

  • Дзін-Чарлз Чапмэн[8] — малодшы капрал Блэйк
  • Джордж Маккей[8] — малодшы капрал Скофілд
  • Марк Стронг[6] — капітан Сьміт
  • Эндру Скот[9] — лейтэнант Лэсьлі
  • Рычард Мэдэн[10] — лейтэнант Блэйк
  • Клэр Дзюбюрк
  • Колін Фэрт[10] — генэрал Эрынмор
  • Бэнэдыкт Камбэрбэтч[9] — палкоўнік Макэнзі
  • Дэніэл Мэйз[6] — сяржант Сандэрз
  • Эдрыян Скарбора[6] — маёр Хэпбёрн
  • Джэймі Паркер[10] — лейтэнант Рычардз
  • Эліёт Бакстэр — шараговы Сынгэр
  • Набган Рызван
  • Дэніэл Макмілан
  • Джордж Верал
  • Джэмі Вон
Remove ads

Прэм’ера і крытыка

Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 4 сьнежня ў Вялікабрытаніі на адмысловым паказе[11].

На сайце агрэгаваньня рэцэнзіяў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 89%, заснаваны на 285 рэцэнзіях, сярэдні бал 8,4/10. Выснова: «…уражлівае тэхнічнае дасягненьне, 1917 здолеў перадаць акопную натуру Першай сусьветнай вайны з сырой непасрэднасьцю»[12]. Metacritic даў фільму сярэднюю адзнаку 79 з 100, улічваючы меркаваньне 53 крытыкаў, што азначае «шырокае прызнаньне»[13].

Фільм атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў і патрапіў у некалькі сьпісаў найлепшых фільмаў году, сярод іх Бэнджамін Лі (The Guardian), Піт Трэвэрс (Rolling Stone), Тод Макарці (The Hollywood Reporter). Фільм атрымаў таксама мноства ўзнагарод і намінацыяў. Сярод іх — некалькі намінацыяў на «Залаты Глёбус», сярод якіх катэгорыі «Найлепшы фільм» і «Найлепшы рэжысэр». У дзьвюх гэтых намінацыях фільм атрымаў[14] перамогу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads