58-я армія (Расея)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
58-я армія (58 А) — апэратыўнае вайсковае аб’яднаньне (Армія) у складзе Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі, 4-е фармаваньне. Сфармаваная ў 1995 годзе для абароны паўднёвых межаў Расеі як пераемніца 58А Узброеных сілаў СССР, якая ўдзельнічала ў 1942—1943 гадах на Паўночным Каўказе.


Штаб — горад Уладзікаўказ, пасёлак Спутнік.
Remove ads
Склад
У склад 58-й Арміі ўваходзяць:
- 19-я асобная мотастралковая брыгада (п. Спутнік, Уладзікаўказ) — мінулая 503мсп 19мсд
- 18-я гвардзейская Еўпатарыйская Чырванасьцяжная мотастралковая брыгада (Ханкала і Каліноўская, Чачэнская рэспубліка) мінулая 42-я гв.мсд
- 34-я асобная горная мотастралковая брыгада — Зелянчуцкая
- 136-я гвардзейская асобная мотастралковая брыгада — Буйнакск
- 205-я асобная мотастралковая брыгада — Будзёнаўск
- 135-й асобны мотастралковы полк
- 67-я зенітна-ракетная брыгада
- брыгада апэратыўна-тактычных ракет
- 97-ы асобны батальён радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) — Уладзікаўказ
а таксама іншыя злучэньні і часьці
Усяго асабовы склад каля 70 000 чалавек. У арсэнале арміі знаходзяцца 609 танкаў, амаль 2 тысячы БМП і БТР, 125 мінамётаў і гарматаў, 190 усталёвак «Град» і 450 зенітных сыстэм.
Remove ads
Камандуючыя
- 1995—1997 — Генадзь Трошаў
- 1997—1999 — Анатоль Сідзякін, генэрал-лейтэнант
- ліпень — верасень 1999 — Уладзімер Шаманаў, генэрал-маёр
- верасень 1999 — сакавік 2000
- сакавік — жнівень 2000 — Уладзімер Шаманаў, генэрал-лейтэнант
- 2001 — Валеры Герасімаў, генэрал-маёр[1]
- 2004—2006 — Віктар Собалеў, генэрал-лейтэнант[2]
- 4 красавіка 2006 — 6 траўня 2010 — Анатоль Хрулёў, генэрал-лейтэнант[3]
- 7 траўня 2010 — 30 студзеня 2012 — Андрэй Картопалаў, генэрал-маёр[4]
- 30 студзеня 2012 — цяперашні час — Андрэй Гурулёў, генэрал-маёр[5]
Remove ads
Храналёгія
Камандна-штабныя вучэньні (2002)
У 2002 годзе ва Ўладзікаўказе былі праведзеныя камандна-штабныя вучэньні частак і падразьдзяленьняў 58-й арміі. Па легендзе вучэньняў умоўны супраціўнік прарываўся з тэрыторыі Грузіі ў высакагорнай мясцовасьці, а расейскія войскі займаюць абарону. На адным з этапаў вучэньняў падразьдзяленьні 58-й арміі забясьпечвалі бясьпеку расейскага міратворчага кантынгенту ў Паўднёвай Асэтыі, які складаецца зь некалькіх сотняў вайскоўцаў 58-й арміі. Паводле паведамленьня начальніка прэс-службы камандуючага войскамі Паўночна-Каўкаскай вайсковай акругі палкоўніка Генадзя Алехіна мэтай вучэньньяў зьяўлялася адпрацоўка ўзаемадзеяньня штабаў і вайсковых частак, дысьлякаваных па ўсім Паўночнаму Каўказу, ад Чорнага мора да Дагестану.[6]
Бяслан (1-3 верасьня 2004)
Падразьдзяленьні 58-й арміі ўдзельнічалі ў вызваленьні закладнікаў у Бяслане 1—3 верасьня 2004 году. Недалёка ад школы, дзе ўтрымліваліся закладнікі, быў разгорнуты апэратыўны штаб 58-й арміі, палявы шпіталь, для аказаньня дапамогі тым, хто выйдзе з будынка. Часьці арміі ўдзельнічалі ў штурме школы, разьмінаваньні памяшканьняў і выратаваньні пакінутых у будынку закладнікаў.[2]
Вайсковыя вучэньні (2006)
Напачатку верасьня 2006 году праводзіла шырокамаштабныя вайсковыя вучэньні на тэрыторыі трох рэспублік РФ (Паўночнай Асэтыі, Кабардына-Балкарыі і Інгушэтыі). Па легендзе вучэньняў, мяжу ў раёне, падкантрольным падразьдзяленьням арміі, прадралі войскі суседняй дзяржавы. На супрацьстаяньне «агрэсарам» былі кінуты тры тысячы салдат і афіцэраў і 500 адзінак баявой тэхнікі.[7]
Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)
8 жніўня 2008
18:24 — Дзьве танкавыя калёны 19-й мотастралковай дывізіі[8] 58-й арміі УС Расеі абмінулі Цхінвалі па Зарской дарозе і Транскаўкаскай магістралі і пачалі абстрэл пазыцыяў грузінскіх вайскоўцаў. Грузінскім войскам прыйшлося пакінуць Цхінвалі.[9]
19:37 — Падразьдзяленьні 58-й расейскай арміі здушылі грузінскія агнявыя пункты, якія абстрэльвалі горад і пазыцыі расейскіх міратворцаў.
9 жніўня 2008
09:36 — Падразьдзяленьне 58-й арміі Паўночна-Каўкаскай вайсковай акругі прадралася да базавага лягеру расейскіх міратворцаў у Цхінвалі.[10]
11:56 — Па заяве галоўнакамандуючага Сухапутных войскаў Уладзімера Балдырова падразьдзяленьні 58-й арміі цалкам ачысьцілі Цхінвалі ад грузінскіх вайскоўцаў. Раней ваюючыя бакі неаднаразова паведамлялі пра тое, што Цхінвалі знаходзіцца пад іх кантролем.[11]
Днём у засаду /пад артылерыйскі абстрэл/ трапіла штабная калёна 58-й арміі, якая прасоўвалася па акруговай дарозе да Цхінвалі. Калёна панесла вялікія страты, з 30 машын ацалела толькі 5. Сярод іншых раненьні атрымаў камандуючы войска Анатоль Хрулёў і журналісты расейскага тэлеканалу «Весьці». Параненыя дастаўлены ў шпіталь ва Уладзікаўказе.[12][13]
Ваенныя трафеі
Паводле заяваў расейскіх генэралаў усяго падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі сіламі 58-й арміі было захоплена 65 танкаў, некалькі дзясяткаў адзінак іншай бронетэхнікі, у тым ліку пяць комплексаў СПА «Аса», 15 баявых машын пяхоты БМП-2, артылерыйскія гарматы Д-30, а таксама самаходныя артылерыйскія ўсталёўкі чэскай вытворчасьці і амэрыканскія бронетранспартэры. Раней, падчас адступу грузінскія вайскоўцы пакінулі ў ангарах і на складах вайсковай базы поруч гораду Горы 15 танкаў, дзясяткі бранемашын і артылерыйскіх гармат, снарады і ракеты. Частка боепрыпасаў была зьнішчана, а частка вывезена за межы Грузіі. На іншай вайсковай базе, у горадзе Сэнакі, якая таксама была без бою пакінута грузінскімі войскамі, расейскія вайскоўцы вынялі 1728 адзінак зброі, у тым ліку 764 вінтоўкі M-16 (вытворчасьці ЗША), 28 кулямётаў M240 (таксама амэрыканскай вытворчасьці) і 754 аўтамата Калашнікава.[14]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads