Barrett XM500
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Barrett XM500 — самазарадная буйнакаліберная снайпэрская вінтоўка, распрацаваная амэрыканскай фірмай Barrett Firearms Manufacturing на аснове Barrett M82. Упершыню Barrett XM500 была прадэманстраваная ў 2006 годзе на выставе NDIA Small Arms Symposium 2006, як пэрспэктыўная мадэль для магчымай замены амэрыканскай буйнакалібернай снайпэрскай вінтоўкі Barrett M82. Для стральбы з дадзенай вінтоўкі ўжываюцца патроны калібра .50 BMG. Тэхнічна ўяўляе сабой 10-зарадную вінтоўку, пабудаваную ў кампаноўцы «булпап» і якая выкарыстоўвае газаадводную аўтаматыку з замыканьнем ствала паваротнай засаўкай. Ствол вінтоўкі мае долы для палягчэньня і лепшага астуджэньня, і абсталяваны масіўным рэактыўным дульным тормазам.
Вінтоўка камплектуецца аптычным прыцэлам.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Barrett XM500 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads