Каракал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карака́л, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежны сысун сямейства каціных.
Remove ads
Апісаньне
Зьнешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65—82 см, хваста — 25—30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11—19 кг. Вушы з кістачкамі (да 5 см) на канцах. На лапах разьвітая шчотка з шорсткай поўсьці, якая аблягчае перасоўваньне па пяску.
Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамэрыканскую пуму (Felis concolor): пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Кістачкі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-мэляністы.
Remove ads
Паходжаньне назвы
Назва «каракал» паходзіць ад турэц. karakulak «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых котак чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць бербэрыйскай рысьсю.
Падвіды каракала
- Caracal caracal caracal
- Caracal caracal algira
- Caracal caracal damarensis
- Caracal caracal limpopoensis
- Caracal caracal lucani
- Caracal caracal michaelis
- Caracal caracal nubicus
- Caracal caracal poecilictis
- Caracal caracal schmitzi
Вонкавыя спасылкі
- Breitenmoser-Wursten, C., Henschel, P. & Sogbohossou, E. 2008. Caracal caracal. The IUCN (анг.)
- Phillips, L. 2009. "Caracal caracal" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Caracal caracal | ARKive (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 246. — ISBN 0801880327. (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads