Арол-вужаед

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арол-вужаед
Remove ads

Аро́л-вужае́д, або крачун, або зьмеяе́д, або зьмяі́ны аро́л (па-лацінску: Circaetus gallicus або па-лацінску: Circaetus ferox) — драпежная птушка зь сямейства ястрабіных атраду сокалападобных.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Thumb
Circaetus gallicus
Remove ads

Апісаньне

Вельмі рэдкі, зьнікаючы выгляд птушак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў.

Агульная даўжыня — 67—72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава зь імі. Афарбоўка сьпінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых.

Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюцца у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Эўропе, на Каўказе (за выключэньнем стэпавых Перадкаўказьзя і Прыкасьпія), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сыбіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads