Кізілавыя
сямейства кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кізілавыя (Cornaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды і каля 85 відаў[1].
Remove ads
Апісаньне
Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя травы, хмызьнякі або дрэвы. Лісьце звычайна супратыўнае, часам чарговае, простае, суцэльнае на ўскрайку. Кветкі ў суквецьці; чашалісьцікаў 4(-5), пялёсткаў 4(-5), тычачак 4(-5). Плод — касьцянка. Насеньне 1(-2) на плод[2].
Арэал
Распаўсюджваньне: Паўночная Амэрыка, Цэнтральная Амэрыка, поўнач Паўднёвай Амэрыкі, Эўразія, Афрыка; пераважна паўночныя і ўмераныя раёны паўночнага і таксама высокія ўзвышэньні ў субтрапічных і трапічных рэгіёнах[3][2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads