Cz52
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Cz52 — паўаўтаматычны пісталет распрацаваны ў пачатку пяцідзясятых гадоў для чэхаславацкага войска. Пісталет Cz52 распрацаваў канструктар Ян Кратачвіл (Jan Kratochvil) разам з братам Яраславам, яны працавалі на заводзе Ceska Zbrojovka у горадзе Страконіцэ. У 1952 годзе пісталет быў прыняты на ўзбраеньне войска Чэхаславаччыны.

Першапачаткова пісталет Cz52 быў распрацаваны пад патрон 9x19 мм Парабэльлюм, аднак у шасьцідзясятых гадах было прынята рашэньне аб уніфікацыі боепрыпасаў у краінах Варшаўскай Дамовы, у выніку чаго пісталет быў перароблены пад патрон 7,62×25 мм.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads