Google Videos
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Відэа Гугла» (анг. Google Video) — бескаштоўны відэагостынг і пошукавы рухавік ад «Гугла», які распачаў працу 25 студзеня 2005 году[1].
Відэакліпы можна дадаць на старонку пры дапамозе адмысловага HTML-коду (як і на «Ютубе»). Гэтак шмат сайтаў могуць вырашыць праблему з бракам месца і сеціўных каналаў для сваіх відэафайлаў.
9 кастрычніка 2006 году «Гугл» набыў «Ютуб», а 13 чэрвеня 2007 было абвешчана пра інтэграцыю пошукавых вынікаў зь «Ютуба» на «Відэа Гугла». Таксама стаў даступным пошук відэа па іншых гостынгах[2]. Прагляд вынікаў пошуку выглядае падобна Google Images: угары зьяўляецца палічка са спасылкамі, а ніжэй — старонка, на якой знаходзіцца відэафайл.
У 2009 годзе «Гугл» скасаваў магчымасьць загружаць у сэрвіс відэа, прапанаваўшы карыстальнікам перайсьці да «Ютуб»[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads