Guda

беларускі фолкавы гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Guda
Remove ads

Guda (бел. Гуда) — беларускі этна-фолькавы гурт.

Хуткія факты Гады, Краіна ...

Быў утвораны ў 1996 годзе, калі быў запрошаны прадставіць Беларусь на міжнародным фальклёрным фэсьце «Baltica», у якім бяруць удзел гурты аўтэнтычнага фальклёру з рэгіёну Паўночнае Эўропы й Балтыйскага мора.

Аснову рэпэртуару складаюць абрадавыя песьні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія песьні ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананьні і былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў.

Манера выкананьня гурту набліжаная да выкананьня народных песень аўтэнтычнымі носьбітамі. Выканаўцы практыкуюць галосны сьпеў, які паходзіць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выкананьня: уменьне «голасна весьці» (сьпяваць працяжна, на вялікім дыханьні), таксама «паднесьці» песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Усе песьні выконваюцца акапэльна.

Remove ads

Дыскаграфія

  • Guda. Архаічныя абрадавыя сьпевы (2002, перавыдадзены ў 2007)
  • Ігры багоў (2005)

Супольныя праекты

Вонкавыя спасылкі

Gudaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads