Heckler & Koch MP5
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
HK MP5 (Maschinenpistole 5 — пісталет-кулямёт 5) — адзін з найбольш папулярных пісталетаў-кулямётаў пасьляваеннага часу. Пачаў паступаць на ўзбраеньне Бундэсвэру і праваахоўных органаў Нямеччыны ў 1961 годзе, хутка здабыўшы сусьветную папулярнасьць. Знаходзіўся на ўзбраеньні шматлікіх краінаў, у тым ліку ЗША.
У адрозьненьне ад большасьці канкурэнтаў, мае мэханічную структуру з напаўвольным затворам і парай ролікаў яго запавольваючых (як у штурмавой вінтоўцы HK G3). Рэжымы агню — адзінкавы і аўтаматычны, некаторыя мадэфікацыі дазваляюць весьці агонь чэргамі па 3-ы патроны. Агонь вядзецца з зачыненага затвора, што забясьпечвае добрую кучнасьць стральбы. Прыцэл дыяптрычны, магчымая ўсталёўка аптычных і каліматарных прыцэлаў, ЛМУ, тактычных ліхтароў. У пісталетаў-кулямётаў раньняга выпуску цаўё было мэталічнае, рыфлёнае, з пэрфарацыяй; у новых выпусках цаўё плястыкавае, гладкае. Першапачаткова магазыны былі ражковыя прамыя, пазьней сталі ўжываць ражковыя выгнутыя магазыны (забясьпечваюць больш надзейную падачу патронаў).
Remove ads
Вартасьці
- Высокія дульная энэргія, спыняючае і прабіўное дзеяньне кулі.
- Дзяржальня мае ўдалыя нахіл і форму, дазваляючы надзейна ўтрымліваць ПК. Размяшчэньне сьцяжка засьцерагальніка і рэжыму агню зблізку яе, дазваляе зручна яго перамыкаць, не саслабляючы хватку рукаяці.
- Магчымасьць выкарыстаньня прыцэлаў розных тыпаў, глушыцеля і баявога ліхтара пашырае магчымасці ПК
- Фасфатырваннае пакрыццё дэталяў робіць зброю ўстойлівай да неспрыяльных вонкавых умоваў.
- ПК лёгка разбіраецца для чысткі і змазкі.
- Высокая надзейнасць.
Remove ads
Недахопы
- Адносна высокі тэмп стральбы, што вядзе да расьсейваньня куль пры стральбе зь няўстойлівых становішчаў.
- Малая ўдаратрываласьць. Пры выпадковым падзеньні магчыма пашкоджаньне барабаннага прыцэла.
- Адчувальнасьць да забруджваньня.
- Меней пераважная для пісталетаў-кулямётаў стральба зь пярэдняга шаптала, што вядзе да дваяцэнтрыю трапленьняў пры аўтаматычным агні.
Мадэфікацыі

- МР5А1 — без прыклада;
- МР5А2 — са сталым прыкладам з плястыка;
- МР5А3 — з рассоўным мэталічным прыкладам;
- MP5SD1, SD2 і SD3 — мадэлі з інтэграваным глушыцелем і прыкладамі аналягічна мадэлям А1-А3;
- MP5N — варыянт для ВМС ЗША з двухбаковым засьцерагальнікам-перакладнікам рэжымаў агню і дадатковым рэжымам стральбы з адсечкай па 3 патрона;
- MP5/10 — варыянт пад патрон 10 мм Auto (вонкава адрозьніваецца прамым магазынам з празрыстага плястыка), выпушчаны абмежаванай сэрыяй для ФБР ЗША;
- МР5/40 — пад патрон .40 S&W (10мм), магазын вонкава аналягічны магазынам ад МР5/10.
У цяперашні час выпуск мадэляў 5/10 і 5/40 спынены ў сувязі з выпускам новага пісталет-кулямёта UMP калібра .40SW і .45ACP (HK UMP)
HK MP5 у кампутарных гульнях
- Counter Strike
- S.T.A.L.K.E.R.
Вонкавыя спасылкі
Heckler & Koch MP5 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads