Heteromyidae
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Heteromyidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 69 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць Паўночную Амэрыку, Цэнтральную Амэрыку, поўнач Паўднёвай Амэрыкі ад поўдня Канады да Эквадору. Многія віды жывуць у пустэльнях і сухіх лугах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад алігацэну Паўночнай Амэрыкі[2][3].
Гэта дробныя і сярэднія грызуны з даўжынёй цела 6–20 см і хвастом 5–21 см. Валасяны полаг адрозніваецца тэкстурай ад шаўкавістай і мяккай да калючай; колер таксама значна адрозніваецца, часта супадаючы з колерам глебы, на якой жывуць жывёлы. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].
Члены гэтага сямейства сілкуюцца насеньнем і іншымі часткамі расьлін, але часам рацыён ўключае ежу жывёльнага паходжаньня. Яны збіраюць насеньне ў зашчачныя мяшэчкі і захоўваюць іх у норах для наступнага спажываньня. Большасьць відаў рыюць складаныя тунэльныя сыстэмы з мноствам камер і адтулін на паверхню. Dipodomys могуць абыходзіцца без вады[3][2].
Remove ads
Сыстэматыка
Сямейства Heteromyidae
- падсямейства Dipodomyinae
- род Dipodomys — 20 відаў
- род Microdipodops — 2 віды
- падсямейства Heteromyinae
- род Heteromys — 17 відаў
- падсямейства Perognathinae
- род Perognathus — 10 відаў
- род Chaetodipus — 20 відаў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads