IMDb

анляйнавая база зьвестак пра фільмы, тэлесэрыялы і відэагульні From Wikipedia, the free encyclopedia

IMDb
Remove ads

База зьвестак аб фільмах у Інтэрнэце (па-ангельску: Internet Movie Database, IMDb) — найбуйнейшая ў сьвеце база зьвестак і вэб-сайт аб кінэматографе. База зьвестак у значнай ступені запаўняецца добраахвотнікамі, што ў некаторай ступені падобна да вікі-канцэпцыі. У базе сабраная інфармацыя пра больш чым 450 тысячах фільмаў і тэлесэрыялаў, маецца інфармацыя амаль пра 2 мільёны актораў, рэжысэраў ды іншых прафэсіяналах кіно з усяго сьвета. З 1998 году базай зьвестак IMDb валодае кампанія «Amazon.com». Амаль уся інфармацыя IMDb знаходзіцца ў вольным доступе, сайт IMDb.com функцыянуе на аснове бясплатнага праграмнага забесьпячэньня (Apache, Perl і г. д.). Паводле зьвестак рэйтынгавага агенцтва «Alexa», сайт imdb.com нязьменна ўваходзіць у сотню найбольш папулярных сайтаў Сусьветнага павуціньня. Пакуль сайт ня мае беларускамоўнага інтэрфэйсу.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads