Міжнародны нумар банкаўскага рахунку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародны нумар банкаўскага рахунку
Remove ads

Міжнаро́дны ну́мар ба́нкаўскага раху́нку (па-ангельску: International Bank Account Number, IBAN) — міжнародны стандарт ідэнтыфікацыі банкаўскіх рахункаў па-за нацыянальнымі межамі. Спачатку быў прыняты Эўрапейскім камітэтам па банкаўскіх стандартах, а пасьля і як міжнародны стандарт ISO 13616:1997, пазьней як ISO 13616:2007. Афіцыйна рэгістрацыяй нумароў IBAN у адпаведнасьці са стандартам, пачынаючы з ISO 13616:2003, займаецца асацыяцыя SWIFT.

Thumb
Дзяржавы-карыстальнікі стандарту IBAN
Remove ads

Прызначэньне

Першапачаткова IBAN быў распрацаваны для правядзеньня плацяжоў у межах Эўрапейскага зьвязу, але ягоны гнуткі фармат здаўся прыдатным і для сусьветных мэтаў. Кліентаў, асабліва фізычныя асобы й дробныя прадпрыемствы, бянтэжыць разнастайнасьць розных нацыянальных стандартаў па банкаўскіх рахунках. IBAN выкарыстоўвае гнуткі і пры гэтым сыстэматычны фармат ідэнтыфікацыі рахунку і разам з тым утрымлівае праверачную інфармацыю для пазьбяганьня памылковай транскрыпцыі.

Remove ads

Структура

IBAN складаецца з alpha-2-коду краіны па ISO 3166-1, за якімі ідуць 2 праверачныя лічбы, а за імі — да 30 літара-лічбавых сымбаляў нумару банкаўскага рахунку ў нацыянальных межах, гэтак званы Базавы нумар банкаўскага рахунку (па-ангельску: Basic Bank Account Number (BBAN)). Нацыянальныя банкаўскія асацыяцыі самі вызначаюць даўжыню апошняга, але гэтая даўжыня павінна быць аднолькавай для ўсіх банкаў унутры краіны.

Больш інфармацыі Агульны фармат IBAN ...

У Беларусі пераход на выкарыстаньне рахункаў у міжнародным фармаце адбыўся 4 ліпеня 2017 року[1]. Заплянаваны раней пераход з 1 студзеня 2017 року[2] быў адкладзены з прычыны правядзеньня дэнамінацыі беларускага рубля[3].

Больш інфармацыі Фармат беларускага IBAN (28 сымбаляў) ...

Нягледзячы на тое, што пры пазначэньні IBAN у электронных ці папяровых крыніцах паміж кожнымі 4 сымбалямі нумару ўстаўляецца прагал для ягонага лепшага візуальнага чытаньня, непасрэдна пры пераказе грошай нумар не павінен утрымліваць прагалы.

Remove ads

Спраўджваньне

Адною з мэтаў распрацоўкі МНБР была магчымасьць забесьпячэньня як мага большай верагоднасьці зьвестак на пачатковым этапе. У прыватнасьці, кампутарная праграма пры ўводзе міжнароднага нумару рахунку зможа спраўдзіць:

  • Код краіны
  • Колькасьць сымбаляў у IBAN у адпаведнасьці з патрабаваньнем для дадзенай краіны
  • фармат BBAN у адпаведнасьці з патрабаваньнем для дадзенай краіны
  • Адпаведнасьць нумару рахунку, кодаў банка і краіны кантрольным разрадам

Кантрольныя разрады разьлічваюцца з выкарыстаньнем MOD-97-10 паводле ISO/IEC 7064:2003[6] (далей проста mod-97), які акрэсьлівае сыстэмаў праверкі сымбаляў, здольных пазьбегнуць памылак пры ручной апрацоўцы, капіяваньні ці наборы інфармацыі. У прыватнасьці, стандарт абвяшчае, што магчымае выяўленьне наступнага:

  • адзінкавых памылак падстаноўкі (падстаноўкі аднаго сымбалю замест іншага, напрыклад 4234 замест 1234);
  • усіх ці амаль усіх памылак перастаноўкі (перастаноўкі двух сымбаляў, як суседніх, так і з адным сымбалем пасярэдзіне, напрыклад 12354 ці 12543 замест 12345);
  • усіх ці амаль усіх памылак зруху (зруху ўсяго радку ўлева ці ўправа);
  • высокае дзелі двайных памылак падстаноўкі (двух асобных памылак падстаноўкі ў розных месцах радку, напрыклад 7234587 замест 1234567);
  • высокае дзелі іншых памылак.

Паводле падставовых правілаў IBAN прысваеньнем нумароў рахункаў мусіць займацца спэцыялізаваная фінансавая інстытуцыя, паколькі для аднае камбінацыі рахунку з нумарамі банка і краіны ў асобных выпадках магчымае ўтварэньне некалькіх розных МНБР, якія адпавядацьмуць правілам спраўджваньня.

Альгарытмы

Дзеля спраўджваньня IBAN яго неабходна перавесьці ў лічбавы фармат і выканаць над ім апэрацыю mod-97 (апісаную ў ISO 7064). Калі IBAN слушны, вынік будзе роўны 1. Альгарытм спраўждваньня пададзены ніжэй:[7]

  1. Праверыць, ці адпавядае даўжыня IBAN даўжыні для дадзенай краіны. Інакш IBAN няслушны;
  2. Перамясьціць чатыры першыя сымбалі у канец нумару;
  3. Замяніць усе літары ў нумары двухразраднымі лікамі, дзе A = 10, B = 11, …, Z = 35;
  4. Разьлічыць астачу ад дзяленьня атрыманага ліку на 97.

Калі астача роўная 1, дык тэст разрадаў пройдзены, і IBAN слушны.

Прыклад для фіктыўнага рахунку ў брытанскім банку:

• IBAN:GB82 WEST 1234 5698 7654 32
• Перамяшчэньне:WEST 12345698765432 GB 82
• Перавод у лік:3214282912345698765432161182
• Астача ад дзяленьня:3214282912345698765432161182mod 97 = 1
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads