Mark IV
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Mark IV (Mk IV) — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусьветнай вайны. Як і папярэднія брытанскія танкі, выпускаўся ў дзьвюх мадыфікацыях, якія адрозьніваюцца паміж сабой узбраеньнем: «самец» (па-ангельску: male) — са зьмяшаным гарматна-кулямётным узбраеньнем і «самка» (па-ангельску: female) — з чыста кулямётным ўзбраеньнем.
Remove ads
Гісторыя стварэньня
Танк Mk IV зьяўляўся разьвіцьцём галіны ангельскіх цяжкіх танкаў. У яго канструкцыю ўнесьлі паляпшэньні, прадыктаваныя баявым вопытам: таўшчыню бартавой броні павялічылі з 6 да 12 мм, а даху — да 8 мм, што падвысіла абарону экіпажа ад бранябойных куль. На танках Mk IV упершыню зьявіліся кулямёты «Льюіс», якія мелі паветранае астуджэньне ствала замест вадзянога, як у кулямётаў «Вікерс». Аднак новыя кулямёты хутка пераграваліся, а парахавыя газы перашкаджалі наводчыку. На больш позьніх мадэлях усталёўвалі кулямёты «Гочкіс», пазбаўленыя гэтага недахопу, і гарматы са ствалом, скарочаным з 40 да 23 калібру. Пасьля гэтага яны не ўторкваліся ў зямлю (пры праходзе перашкоды) і не чапляліся за дрэвы і сьцены дамоў.
Паліўныя бакі месьціліся па-за корпусам паміж заднімі галінамі гусеніц. Гаручае падавалася прымусова, на выхлапную трубу паставілі глушыцель. Ланцуговую перадачу да кіроўных колаў прыкрылі ад бруду, гусеніцы зрабілі шырэй. Палепшылі назіральную прыладу мэханіка-кіроўцы: яна стала ўяўляць сабой бранявую пэрфараванай пліту, якая забясьпечыла больш эфэктыўную абарону ад сьвінцовых пырсак.
Remove ads
Удзел у баявых дзеяньнях
Першыя танкі прыбылі на фронт у красавіку 1917 году і 7 чэрвеня прынялі ўдзел у першым баі за Месін. Тады ж у лістападзе яны прынялі ўдзел у бітве пры Камбрэ. Усяго было выпушчана 1015 танкаў Mk IV. Іх вытворчасьць спынілася ў сьнежні 1917 году ў сувязі са зьяўленьнем Mk V.
Літаратура
- Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578стр., ISBN 985-433-253-5
- David Fletcher. British Mark IV Tank. — Oxford: Osprey Publishing, 2007. — 48 p. — (New Vanguard № 133). — ISBN 1-84603-082-X
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads