Ягуар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягуа́р (па-лацінску: Panthera onca) — трэці паводле памераў у сьвеце і самы вялікі ў Амэрыцы прадстаўнік сямейства каціных. Даўжыня цела без хваста 1,1—1,9 м, хвост 45—75 см, маса 36—113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.
Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амэрыкі да поўначы Аргентыны. Асноўныя месцы распаўсюджаньня — трапічныя лясы і рэдкалесьсі.
Лад жыцьця ягуараў самотны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы паляваньня наступаюць пасьля заходу сонца і на досьвітку.
Асноўная здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, зьмеяў, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы мэтад паляваньня — засада ў высокай траве ці на дрэве.
Самка нараджае 2—4 кацянятаў. У няволі ягуар дажывае да 22—25 гадоў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Caso, A., Lopez-Gonzalez, C., Payan, E., Eizirik, E., de Oliveira, T., Leite-Pitman, R., Kelly, M. & Valderrama, C. 2008. Panthera onca. The IUCN (анг.)
- Nogueira, J. 2009. "Panthera onca" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Panthera onca | ARKive (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 267. — ISBN 0801880327. (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads