RSA

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

RSA — крыптаграфічны альгарытм з адкрытым ключом, заснаваны на меркаванай складанасьці фактарызацыі вялікіх лікаў (праблема фактарызацыі). RSA ёсьць скаротам ад прозьвішчаў Рона Рывеста (Ron Rivest), Адзі Шаміра і Леанарда Эйдлмэна (Leonard Adleman), якія ўпершыню апублікавалі альгарытм у 1977 годзе.

Карыстальнік RSA стварае і потым публікуе:

  1. здабытак двух вялікіх простых лікаў (прычым самі множнікі застаюцца сакрэтнымі),
  2. адвольны лік, што мае некаторыя матэматычныя ўласьцівасьці.

Два гэтыя лікі ўтвараюць адкрыты ключ, з дапамогай якога кожны жадаючы можа зашыфраваць паведамленьне. Для дэшыфроўкі ж патрабуецца веданьне сакрэтных множнікаў, якімі валодае толькі карыстальнік, якому належыць ключ.

Дакладна вядома, што калі будзе пабудаваны працуючы квантавы кампутар, RSA перастане быць бясьпечным.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads