StG-44

From Wikipedia, the free encyclopedia

StG-44
Remove ads

StG 44 (ням.: SturmGewehr 44 — «штурмавая вінтоўка 1944 году») — нямецкі аўтамат, распрацаваны падчас Другой сусьветнай вайны. Першы аўтамат у якім была прыменена газаадводная трубка.

Хуткія факты Тып, Краіна паходжаньня ...
Remove ads

Адзнака ўзору

Па выніках вывучэньня ў пасьляваенныя гады нямецкай «штурмавой вінтоўкі» StG-44 амэрыканскія вайсковыя экспэрты палічылі яе «зброяй, далёкай ад здавальняльнага» — няёмкім, залішне масіўным і цяжкім, зь нізкай надзейнасьцю, абумоўленай лёгка дэфармуемай штампаванай з тонкага сталёвага ліста стволавай скрынкай. Адзначалася, што канструкцыя зброі створаная хутчэй у разьліку пад патрэбы масавай вытворчасьці, чым зь меркаваньня атрыманьня ўзору з высокімі тактыка-тэхнічнымі і эксплюатацыйнымі ўласьцівасьцямі, што, па іх меркаваньні, тлумачылася цяжкай для Нямеччыны сытуацыяй на франтах. Эфэктыўнасьць аўтаматычнага агню з StG-44 была прызнаная імі нездавальняльнай, а сам гэты рэжым — залішнім для дадзенай зброі з прычыны немагчымасьці эфэктыўнай стральбы доўгімі чэргамі. Пры гэтым адзначаліся выдатная для дадзенай клясы дакладнасьць стральбы адзінкавым агнём і прастата ў звароце са зброяй.

Варта мець на ўвазе, што на ўзьнікненьне такой у цэлым нэгатыўнай адзнакі новага выгляду зброі ў вялікай ступені паўплывала тагачасная амэрыканская ваенная дактрына, якая прызнавала аптымальнай пяхотнай зброяй дальнабойную самазарадную вінтоўку пад магутны патрон, дапоўненую некалькімі мадэлямі лягчэйшых самазарадных карабінаў, а таксама пісталетаў-кулямётаў для блізкага бою. З гэтага пункта гледжаньня, «штурмавая вінтоўка» бачылася як свайго роду няўдалы гібрыд пісталета-кулямёта і аўтаматычнай вінтоўкі, які не валодаў ні здольнасьцю першага ствараць высокую шчыльнасьць агню на кароткай дыстанцыі, ні дальнабойнасьцю апошняй. Адзначыўшы ў якасьці істотнага недахопу «штурмгэвёра» немагчымасьць вядзеньня эфэктыўнага агню доўгімі чэргамі, экспэрты прадэманстравалі недаацэнку і недахоп разуменьня ролі аўтаматычнай зброі такога тыпу ў баі, мабыць па аналёгіі з кулямётамі і, збольшага, пісталетамі-кулямётамі, асноўнае прызначэньне якіх — вядзеньне шчыльнага агню па групавой мэце на розных дыстанцыях бою — сапраўды патрабуе стрэльбы доўгімі чэргамі; з зброі жа тыпу «штурмгэвёра», аўтаматычны агонь вядзецца як правіла па адзінкавых мэтах кароткімі чэргамі, што заклікана не стварыць шчыльны «загараджальны» агонь, вядзеньне якога з рук з зброі пад прамежкавы патрон і праўда неэфэктыўна (у адрозьненьне ад страляючых з сошак кулямётаў, або пісталет-кулямётаў, створаных пад маламагутныя патроны, што не стварае моцнай аддачы, і дазваляе пасьпяхова кантраляваць зброю падчас доўгай чаргі), — а кампэнсаваць непазьбежную для стралка, зьмешчанага ў стрэсавай сытуацыі бою, памылку прыцэльваньня, «накрыўшы» чаргой асобную мэту і тым самым падвысіўшы верагоднасьць яе паразы хоць бы адной з выпушчаных куль, чаго, нават нягледзячы на параўнальна высокую практычную хуткастрэльнасьць, не дазваляла самазарадная зброя, эфэктыўнасьць якой амэрыканскімі вайскоўцамі тых гадоў моцна перабольшвалася.

Пасьля, ужо па досьведзе баявых дзеяньняў у Карэйскай і Віетнамскай войнах і пасьля бліжэйшага знаёмства з савецкім АК, пачаўся працэс перагляду гэтых гледжаньняў, што прывяло да зьяўленьня на ўзбраеньні Войска ЗША ўласных «штурмавых вінтовак» пад прамежкавы патрон — спачатку «палегчанай» аўтаматычнай вінтоўкі M16, а пазьней, ужо ў параўнальна нядаўні час — і аўтаматычнага карабіна M4, па габарытах і канцэпцыі блізкага як раз да «штурмгэвёру» або АК.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

StG-44сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads