Una Voce
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Una Voce ([у́на во́чэ], з лацінскае — «адзіным голасам») — міжнародны рух каталікоў-міранаў за захаваньне і падтрымку літургічных традыцыяў Рымскае Каталіцкае Царквы. Лякальныя арганізацыі сяброў руху зьяднаныя ў Міджнародную Фэдэрацыю Una Voce, якая была заснаваная 8 студзеня 1967.

Мэты руху, згодна Статуту фэдэрацыі
- У якасьці руху каталікоў-міранаў прадпрымаць дзеяньні дзеля арганічнага аднаўленьня літургіі ў згодзе зь ейнаю прыродаю і з традыцыямі адпаведных абрадаў.
- Забясьпечваць захаваньне (як на практыцы, так і ў царкоўным заканадаўстве) выкарыстаньня традыцыйнае рымскае імшы у тым выглядзе, у якім яна апісаная ў Рымскім Імшале 1962.
- Дамагацца свабоды выкарыстаньня усіх іншых рымскіх літургічных кнігаў, што ўтрымоўваюць больш раннія формы літургічнае дысцыпліны лацінскае традыцыі.
- Забясьпечваць захаваньне й распаўсюджаньне ў Рымскае Каталіцкае Царкве лацінскае мовы і грэгарыянскага сьпеву.
- Спрыяць учыненьню пазатэрытарыяльных парафіяў і (ці) капэлянстваў, якія выкарыстоўваюць толькі літургічныя кнігі ўзору 1962.
- Служыць Царкве, дапамагаючы сябрам руху, а праз іх апостальскае парсрэдства — і ўсім верным Хрыста лепш разумець і паўней удзельнічаць у каталіцкае літургіі.
Remove ads
Прэзыдэнты Міжнароднае Фэдэрацыі Una Voce
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads