W3m

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

w3m — адзін з тэкставых браўзэраў. Падтрымлівае HTML-табліцы, фрэймы, SSL, у графічных кансолях — малюнкі.

Асноўнай мэтай было стварэньне браўзэру як less, для хуткага прагляду HTML-старонак. Вымаўляецца як «W-three-M». Назва зьяўляецца скарачэньнем ад «WWW-wo-Miru», у перакладзе зь японскае мовы — «бачыць WWW».

Emacs

Браўзэрам можна карыстацца праз Emacs з дапамогай модулю w3m.el, які напісаны на мове праграмаваньня Emacs-Lisp. Модуль дазваляе аглядаць старонкі вельмі хутка: пры дапамозе Emacs-Lisp старонка выводзіцца на экран, але сама старонка апрацоўваецца браўзэрам w3m. Існуюць іншыя браўзэры для Emacs, напрыклад Emacs/W3 — поўнасьцю на Emacs Lisp, альбо EWW, які атрымлівае старонку з выкарыстаньнем вонкавае бібліятэкі, але апрацоўвае разабраную інфармацыю і выводзіць на манітор з дапамогай Emacs Lisp.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads