Арыябарзан (сатрап)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арыябарзан (па-старапэрсыдзку: Ariyabrdna; ? — 362 да н. э.) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын сатрапа Фрыгіі Фарнабаза IІ.

У 407 да н. э. быў пасланы бацькам суправадзіць атэнскіх пасланцаў са сталіцы Фрыгіі Дасцыліюма да марскога ўзьбярэжжа, адкуль яны маглі дабрацца да Атэнаў. Магчыма, тады пазнаёміўся са спартанцам Анталькідам.

У 387 да н. э. зьмяніў бацьку на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Новы сатрап меў прыязныя стасункі як з Атэнамі, так і са Спартай. Калі Арыябарзан па невядомай прычыне паўстаў супраць Артаксэркса ІІ, яго падтрымалі абодва полісы. Да таго ж на ягоным баку былі сатрапы: Маўсол з Карыі, Аронт з Армэніі, Аўтафрадат зь Лідыі, Датам з Кападокіі, а таксама фараон Эгіпту Тэас. Спартанскі цар ж Агесілай II прыбыў з войскам наймітаў. Пэўны час быў аточаны пэрсамі ў Асасе, але вялікая колькасьць хаўрусьнікаў і разьдзеленасьць ворагаў дапамаглі яму выйсьці з аблогі.

Дапамог атэнцам атрымаць назад горад Сэстас, які ім калісьці належаў. За гэта атэнцы надалі яму грамадзянства полісу. Узімку 363 да н. э./362 да н. э. паўстанцы былі разгромленыя, а Арыябарзан быў выдадзены пэрсам сваім сынам Мітрадатам і ўкрыжаваны. На пасадзе сатрапа Фрыгіі яго зьмяніў зводны брат Артабаз II.

Папярэднік
Фарнабаз II
Сатрапы Фрыгіі
да 387 да н. э.362 да н. э.
Наступнік
Артабаз II
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads