Нагавіцы

тып адзеньня, які ахутвае лагво ды ногі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нагавіцы
Remove ads

Нагаві́цы, штаны́, по́рткі — адна з асноўных частак традыцыйнага адзеньня, але звычайна мужчынскага. Шорты падобныя на нагавіцы, але іхныя калошы сягаюць толькі калена, а могуць быць нават значна карацейшымі ў залежнасьці ад фасону.

Хуткія факты Падкляса ад, Хэшцэтлік ...

Джынсы, зробленыя з дэніму, уважаюцца за тып штаноў для паўсядзённага адзеньня, якія шырока выкарыстоўваюцца як мужчынамі, гэтак і жанчынамі ва ўсім сьвеце. Шортам часта аддаюць перавагу ў сьпякотнае лета ды пры трэнаваньнях і выступаў у некаторых відаў спорту, а таксама часта дзеці і падлеткі. Штаны носяцца на сьцёгнах або таліі і часта падтрымліваюцца гузікамі, уточанай гумкай, рамянём або шлейкамі.

Remove ads

У беларусаў

Нагавіцы ёсьць адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзеньня беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — зь цёмнага сукна, праз што былі вядомыя як суко́ннікі[1].

Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай уточкай, а зашпіляліся сьпераду. Былі каўняровыя (каўнер) на пасе, які зашпільваўся на калодачку-біргельку або гузік і бескаўняровыя на матузку[1]. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцяў. Кашулю насілі паўзьверх нагавіцаў і падпярэзвалі пасам[1].

У канцы XIX стагодзьдзя белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У XX стагодзьдзі традыцыйныя нагавіцы былі выцесьненыя фабрычнымі вырабамі агульнаэўрапейскага крою[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads