Аб’ектна-арыентаванае праграмаваньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’е́ктна-арыентава́нае праграмава́ньне — парадыгма праграмаваньня, дзе ў якасьці асноўных элемэнтаў для стварэньня праграмаў выкарыстоўваюцца асобныя «аб’екты», якія ўтрымліваюць дадзеныя і код для іхнай апрацоўкі. У ёй выкарыстоўваюцца тэхналёгіі папярэдніх парадыгмаў, уключаючы спадкаваньне, модульнасьць, палімарфізм і інкапсуляцыю. Нягледзячы на тое, што гэтая парадыгма зьявілася ў 1960-х, яна ня мела шырокага ўжываньня да 1990-х. На сёньняшні дзень існуе вялікая колькасьць моваў праграмаваньня, якія падтрымліваюць гэтую парадыгму.