Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канада складаецца зь дзесяці правінцыяў і трох тэрыторыяў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9b/Canada_provinces_evolution-250.gif)
Правінцыі — гэта штаты, якія існуюць на падставе канадзкай канстытуцыі і якія валодаюць вышэйшай уладай у рамках сваёй кампэтэнцыі, незалежна ад фэдэральнага ўрада.
Канадзкія тэрыторыі — гэта адміністрацыйныя адзінкі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні канадзкага фэдэральнага Парлямэнту, звычайным законам прадастаўляе некаторыя паўнамоцтвы іх мясцовым адміністрацыям.
Дзесяць сучасных правінцыяў: Албэрта, Брытанская Калумбія, Квэбэк, Манітоба, Новая Шатляндыя, Нью-Брансўік, Ньюфаўндлэнд і Лябрадор, Антарыё, Востраў Прынца Эдўарда і Саскачэван.
Тры тэрыторыі: Нунавут, Паўночна-Заходнія тэрыторыі і Юкан.