![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Octans_IAU.svg/langbe-tarask-640px-Octans_IAU.svg.png&w=640&q=50)
Актант (сузор’е)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Актант (па-лацінску: Octans, Oct) — цьмянае сузор’е ў паўднёвай частцы неба. Гэтая частка неба была выдзеленая пад сузор’е Нікаля Люі дэ Лякайлем у XVIII стагодзьдзі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Актант.
Quick Facts Лацінская назва, · у родным склоне ...
Актант | |
![]() Сьпіс зорак у сузор’і Актанта | |
Лацінская назва | Octans |
---|---|
· у родным склоне | Octantis |
· скарот | Oct |
Простае ўзьняцьцё | 22г |
Схіленьне | −90° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 291 кв. гр. (50-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 27 |
Зорак з плянэтамі | 3 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | ν Oct (3,73m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 531 (28,11 сьв. г., 8,62 пк) |
Аб’екты Мэсье | Няма |
Мэтэорныя патокі | Няма |
Памежныя сузор’і |
|
Назіраецца ў шыротах паміж +0° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка. |
Close
У Актанце зьмяшчаецца паўднёвы нябесны полюс. У адрозьненьне ад паўночнага полюсу, паўднёвы полюс ня мае яскравай палярнай зоркі; σ Актанта — зорка акурат побач з паўднёвым нябесным полюсам, але яе складана назіраць няўзброеным вокам: яна мае зорную велічыню толькі 5,6. Для таго, каб адшукаць паўднёвы полюс, звычайна выкарыстоўваюць Крыж, які паказвае проста на полюс.