Ангстрэм
адзінка вымярэньня даўжыні / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нгстрэм, А́нгстрам (Å) (па-швэдзку: ångström, вымаўляецца [ˈɔ̀ŋstrœm]) — адзінка вымярэньня даўжыні, роўная 10−10 м (0,1 нм або 100 пм). Ужываецца ў оптыцы, схематэхніцы, атамнай фізыцы й астраноміі. Названая ў гонар швэцкага фізыка і астранома Андэрса Юнаса Ангстрэма (Онгстрэма) (A. J. Ångström, 1814—1874), які ўвёў яе ў 1868 годзе. Ангстрэм прыжыўся ў мове фізыкаў, бо 10−10 м — гэта прыблізны памер атама вадароду. Прыкладна такім жа зьяўляецца крок атамнай рашоткі і гэтак далей. У выніку замест мноства нулёў можна апераваць звычайнымі дробамі. Дыямэтар атама вадароду ўжо не 0,0000000005 м, а проста 1/2 Å.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ангстрэм (неадназначнасьць).
Дадзеную адзінку не рэкамэндуецца выкарыстоўваць у Міжнароднай сыстэме СІ. Замест яе пераважней ужываць нанамэтар (1 нм = 10 Å).
Ангстрэм часта завуць пазасыстэмнай адзінкай. Тым ня менш, яна вызначаецца праз адзінкі сыстэмы СІ.