From Wikipedia, the free encyclopedia
Археалягічная культура — гістарычная агульнасьць археалягічных помнікаў, што існавалі на акрэсьленай тэрыторыі, якія існавалі прыкладна ў адзін час і аднастайныя па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозьніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх земляў. Аднастайнасьць помнікаў археалягічнай культуры павінна існаваць у такіх памерах і падрабязнасьцях, якія немагчыма растлумачыць ні аднымі і тымі ж умовамі існаваньня і экалёгіяй, ні наяўнасьцю падобнага гаспадарча-культурнага тыпу, аднолькавым узроўнем грамадзка-эканамічнага разьвіцьця.
Помнікі і комплексы, якія аб’ядноўваюцца ў адну археалягічную культуру, могуць адрозьнівацца адмысловымі формамі, арнамэнтацыяй і асобнымі ўпрыгожаньнямі посуду, калі ён мае вузкі арэал выкарыстаньня, асаблівасьцямі пахавальнага рытуалу, культавых абрадаў, домабудаўніцтва, тыпаў паселішчаў і жытлаў, а таксама вытворчасьцю, тыпамі прыладаў працы, гаспадарчай дзейнасьцю, этнакультурнымі сувязямі і інш. Такія адрозьненьні разьвіваюцца ў выніку пэўнага тэрытарыяльнага адасабленьня плямён ці народаў на пэўным адрэзку часу захаваньня і разьвіцьця традыцыяў папярэдніх пакаленьняў, прыстасаваньня да мясцовых умоваў існаваньня. Гэта сьведчыць пра іх этнічнае самавызначэньне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.