![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Czeczot_jan.jpg/640px-Czeczot_jan.jpg&w=640&q=50)
Беларускае нацыянальнае адраджэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скае нацыяна́льнае адраджэ́ньне — сацыяльны, культурны і палітычны рух, які выступае за адраджэньне беларускай культуры, мовы, звычаяў і стварэньне Беларускай дзяржаўнасьці на нацыянальным падмурку. Мела некалькі хваляў, пачынаючы з XIX стагодзьдзя. У шырокім кантэксьце — заканамернасьць у гістарычным разьвіцьці беларускай нацыі, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадзкага быцьця, культуры і нацыянальнай сьвядомасьці па заняпадзе. Пачалося ў XIX стагодзьдзі і падзяляецца на некалькі этапаў, якія адрозьніваліся сваімі мэтамі, вынікамі, грамадзкімі і духоўнымі імпульсамі, што спараджалі гэты рух. Першы этап нацыянальнага адраджэньня пачаўся ў рэгіёне ўплыву Віленскага ўнівэрсытэту (Віленская навучальная акруга) і меў асьветніцкі лібэральна-рамантычны кірунак: яго дзеячы, пісьменьнікі і публіцысты на сумежжы дзьвюх культур — польскай і беларускай (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Рамуальд Падбярэскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і іншыя) — марылі пра аднаўленьне Рэчы Паспалітай на канфэдэрацыйных пачатках.
- Ня варта блытаць з палітыкай беларусізацыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Czeczot_jan.jpg/320px-Czeczot_jan.jpg)