![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Whitehouse_north.jpg/640px-Whitehouse_north.jpg&w=640&q=50)
Белы дом
афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́лы дом (па-ангельску: the White House) — афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта ЗША, разьмешчаная ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія) па адрасе: Пэнсыльванія-авэню, 1600 (па-ангельску: 1600, Pennsylvania Avenue).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Whitehouse_north.jpg/640px-Whitehouse_north.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/Latrobe_White_House_cropa2.jpg/640px-Latrobe_White_House_cropa2.jpg)
Белы дом быў афіцыйнай рэзыдэнцыяй усіх прэзыдэнтаў ЗША, за выключэньнем Джорджа Вашынгтона, які займаў гэты пост з 1789 па 1797 г. На момант завяршэньня будаўніцтва Белага дому ў 1800 годзе прэзыдэнтам краіны зьяўляўся Джон Адамз. У жніўні 1814 Белы дом быў спалены брытанцамі, пасьля чаго рэканструяваны і адноўлены.
Ён уяўляе сабой асабняк у палядыянскім стылі (архітэктар Джэймз Гобан). Будаўніцтва пачалося ў 1792, скончылася 1 лістапада 1800 году. У гэты ж дзень першым яго гаспадаром стаў другі прэзыдэнт ЗША Джон Адамз.
У Белым доме шэсьць паверхаў: два цокальныя, два для афіцыйных прыёмаў і два для сям’і прэзыдэнта. Наведвальнікі, якія прыходзяць у Белы дом на экскурсію, маюць магчымасьць убачыць самыя прыгожыя і гістарычныя памяшканьня, у тым ліку Ўсходні пакой, Зялёны пакой, Блакітны пакой, Чырвоны пакой і Сталовую для афіцыйных мерапрыемстваў. Гэтыя памяшканьні выкарыстоўваюцца прэзыдэнтам і першай лэдзі для прыёму гасьцей і кіраўнікоў зь іншых краінаў. У Авальным кабінэце прэзыдэнт ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць па кіраваньні краінай — падпісвае законапраекты і ўрадавыя распараджэньні і сустракаецца са сваімі супрацоўнікамі, наведвальнікамі і гасьцямі.
У журналісцкай мове тэрмін «Белы дом» выкарыстоўваецца як сынонім адміністрацыі прэзыдэнта ЗША (аналягічна «Крэмль», «Елісейскі палац» і г. д.) Адлюстраваны на банкноце ў 20 даляраў.