Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, таксама Дымітрыяды(pl) — узброены канфлікт між Масковіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1618 роках. Адна з асноўных падзеяў Вялікага ліхалецьця ў Расеі(ru).
Вайна Рэчы Паспалітай і Масковіі 1609—1618 гадоў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мапа ваенных дзеяньняў | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Рэч Паспалітая |
| ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
|
| ||||||||||
Рэч Паспалітая скарысталася гэтым пэрыядам, каб вылучыць на маскоўскі сталец Ілжэдзьмітрыяў, і пасьля заключэньня расейска-швэдзкай угоды ў 1609 року абвясьціла вайну. У 1610 польска-літоўскія войскі на два гады акупавалі Маскоўскі Крэмль, пасьля чаго Швэцыя разарвала мір і сама распачала вайну з Расеяй.
Калі Ўладзіслаў Ваза, абраны маскоўскім царом, паспрабаваў навяртаць насельніцтва ў каталіцтва, выбухнула паўстаньне Мініна і Пажарскага, якое выгнала польска-літоўскія сілы з Масквы. У 1613 року царом быў абраны Міхаіл Раманаў, сын маскоўскага патрыярха Філарэта, зь якога пачалася дынастыя Раманавых. Вайсковыя дзеяньні працягваліся да 1617 року і скончыліся замірэньнем, паводле якога Рэч Паспалітая атрымала тэрытарыяльныя заваёвы, аднак незалежнасьць Масковіі захавалася.