![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Eurofighter-1.jpg/640px-Eurofighter-1.jpg&w=640&q=50)
Вайскова-паветраныя сілы
разьдзел узброеных сілаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайскова-паветраныя сілы (флёт) (ВПС, ВПФ) — від Узброеных сіл (УС) дзяржавы, якія выкарыстоўваюцца дзеля барацьбы з праціўнікам, які знаходзіцца ў космасе, паветранай прасторы, на зямлі, на паверхні мора і пад вадой, а таксама для транспартаваньня дэсанту, дастаўкі маёмасьці і ўзбраеньня, паветраная выведка, выведка надвор’я пры дапамозе лятальных апаратаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Eurofighter-1.jpg/640px-Eurofighter-1.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/B-2_Spirit_original.jpg/640px-B-2_Spirit_original.jpg)
ВПС зьяўляюцца важным элемэнтам вайсковай авіяцыі. У розных дзяржавах могуць выступаць як самастойны від УС ці сумесна з войскамі супрацьпаветранай абароны (войскі СПА).
Віды сіл авіяцыі ў ВПС:
- армейская,
- франтавая (тактычная),
- далёкая (стратэгічная),
- супрацьпаветранай абароны,
- вайскова-марскога флёту (берагавая, карабельная)
- вайскова-транспартная.
У складзе вайскова-марскіх сілаў і войскаў СПА дзяржавы можа быць марская (палубная і берагавога базаваньня) авіяцыя ці авіяцыя СПА адпаведна. Можа існаваць таксама авіяцыя Сухапутных войскаў (таксама вядомая як армейская авіяцыя), а таксама авіяцыя наземных стратэгічных ядзерных сілаў. Азначаныя структуры звычайна не ўваходзяць у склад ВПС дзяржавы.
Вытворчасьць уласных лятальных апаратаў і найбольш магутныя вайскова-паветраныя сілы маюць узброеныя сілы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Ізраіля, Кітая, Расеі, ЗША, Францыі, Турэччыны і Саудаўскай Арабіі.