![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/Rurik_-_advertisment.jpg/640px-Rurik_-_advertisment.jpg&w=640&q=50)
Варагі
славянская і грэцкая назва вікінгаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вара́гі (стар-рус. і царк.-сл. варѧгъ, варѧги, варѧгы, ст.-нарв. *váringr, væringr, стар.-ісьл. væringjar, сяр.-гр. βάραγγοι, араб. warank, стар.-лац. varangi) — зборная назва скандынаўскіх народаў у Старажытнай Русі і Бізантыйскай імпэрыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вараг.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/Rurik_-_advertisment.jpg/320px-Rurik_-_advertisment.jpg)
У VIII—XII стагодзьдзях частка скандынаўскіх гандлёва-вайсковых супольнасьцей актыўна дзейнічала ў Прыбалтыцы і агулам ва Ўсходняй Эўропе. Старажытнарускія летапісы пачынаючы ад «Аповесьці мінулых часоў» зьвязваюць з варагамі паўстаньне дзяржавы Русь («пакліканьне варагаў» у 862 року паводле летапіснай храналёгіі).
Падчас гандлёвых і ваенных экспэдыцый варагі дасягалі Чорнага і Касьпійскага мораў і нават Багдаду. Зь бізантыйскіх крыніц варангі вядомыя як асаблівы аддзел на службе бізантыйскіх імпэратараў з XI стагодзьдзя. Скандынаўскія крыніцы называюць вэрынгамі скандынаваў на службе ў Бізантыі ў канцы X — пачатку XIII стагодзьдзя.