From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхая́нск (па-расейску: Верхоянск, па-якуцку: Верхоянскай) — места (з 1817) ў Расеі ў складзе Верхаянскага ўлуса (раёна) Якутыі. Насельніцтва скаладе 1201 чалавек (2010 г.). Разьмешчаны за Паўночны палярны кругам, на правым беразе ракі Яна, у 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра Верхаянскага ўлуса рабочага пасёлку Батагай. Заснаваны ў 1638 годзе атрадам енісейскіх казакоў на чале з Посьнікам Івановым Губаром, як казацкае зімоўе.
Верхаянск | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1638 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 127 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 41165 | ||
Паштовы індэкс: | 678530 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 67°33′0″ пн. ш. 133°23′0″ у. д. | ||
Верхаянск | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Верхаянск — адно з самых, нараўне з сялом Аймякон халодных месцаў на Зямлі. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпэратура −67,8 С. Яе зафіксаваў 15 студзеня 1885 году Сяргей Кавалік, ураджэнец Магілёўскай губэрні, сярэдняя тэмпэратура студзеня −49,5 °C. У 1969 г. усталяваны абэліск «Полюс холаду». Быў месцам выгнаньня. На сёньня зьяўляецца гаспадарчы цэнтар лесапрамысловага пункта. У месцы маецца рачная прыстань.
Маецца Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная, спартовая ды музычная школы, краязнаўчы музэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.