Кут[1][2][3] (вугал[4]) плоскі — геамэтрычная фігура, якая складаецца з пункту — вяршыні кута і дзьвюх розных паўпростых, што выходзяць з гэтага пунту — бакоў кута.

Інакш кажучы, кут — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.

Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасьці разглядаць кут як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэньні фіксаванага прамяня вакол пункту О (зь якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку кут зьяўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэньне дазваляе абагульніць паняцьце кута: у залежнасьці ад кірунку вярчэньня адрозьніваюць дадатныя і адмоўныя куты, разглядаюць куты, вялікшыя за 360°, куты, роўныя 0°, і г. д. У трыганамэтрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганамэтрычныя функцыі для любых значэньняў аргумэнту.

Паняцьце кута таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэамэтрыі (двухгранны кут, шматгранны кут, целавы кут).

Велічыня кута

Куты звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага кута . Радыян — кут, у якога адпаведная дуга акружыны паводле даўжыні роўная радыюсу.

Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай кута: калі кут зьмяшчае ° радыянаў, тады ;

Клясыфікацыя кутоў

Паводле велічыні вылучаюць:

  • Вострыя куты (ад 0 да 90°)
  • Просты кут (90°)
  • Тупыя куты (ад 90° да 180°)
  • Разгорнуты кут (180°)
  • Непукаты кут (ад 180° да 270°)
  • Поўны кут (360°)
Thumb
Просты кут
Thumb
Непукаты кут
Thumb
Камплемэнтарныя куты a і b (b зьяўляецца дапаўненьнем a, і a — дапаўненьне b).
Thumb
Сумежныя куты, востры a і тупы b, кут c — разгорнуты

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.