![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Flag_of_Great_Britain_%25281707%25E2%2580%25931800%2529.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_Great_Britain_%25281707%25E2%2580%25931800%2529.svg.png&w=640&q=50)
Вялікабрытанія (каралеўства)
колішняя дзяржава ў Заходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворанае ў 1707 годзе шляхам узьяднаньня каралеўстваў Ангельшчына і Шатляндыя (Акт аб уніі 1707 году). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парлямэнту і сумеснага ўраду ў горадзе Ўэстмінстэр. Шатляндыя і Ангельшчына былі зьвязаныя паміж сабой пэрсанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 году.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Flag_of_Great_Britain_%281707%E2%80%931800%29.svg/640px-Flag_of_Great_Britain_%281707%E2%80%931800%29.svg.png)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вялікабрытанія (неадназначнасьць).
У 1707 годзе на зьмену ангельскай і шатляндзкай манархіям прыйшла «брытанская манархія». Парлямэнт Ангельшчыны быў пашыраны да парлямэнту Вялікабрытаніі, а шатляндзкі парлямэнт быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце грамадаў і ў Палаце лордаў. Але Шатляндыя ня мела магчымасьці дэлегаваць такую колькасьць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасьці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасьць парлямэнтарыяў. Шатляндыя мела права адпраўляць у Лёндан усяго толькі 45 дэпутатаў парлямэнту і 16 пэраў.
Шатляндзкі парлямэнт быў адноўлены 1 ліпеня 1999 году пасьля таго, як насельніцтва Шатляндыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэфэрэндуме 11 верасьня 1997 году.
На зьмену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі.