Вікіпэдыя:TeX
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пачынаючы з жніўня 2003 году Wikipedia выкарыстоўвае фармат TeX для матэматычных формулаў. У залежнасьці ад складанасьці формулы і ўстановак карыстальніка, сэрвэр Вікіпэдыі на падставе формулы ў фармаце TeX генэруе або выяву ў фармаце PNG або тэкставы варыянт у HTML. У будучыні для формулаў плянуецца ўжываць фармат MathML.
У Вікіпэдыі формулы заключаюцца паміж тэгамі <math> ... </math>. Перанос на новы радок ужываць можна, але ён ігнаруецца. Яго можна ўжываць для таго, каб захоўваць чытэльнасьць формулы (напрыклад, запісваць кожны новы радок матрыцы адпаведна з новага радка).