Вікіпэдыя:Катэгорыя
выкарыстоўваць для катэгорыяў у зьвязцы з уласьцівасьцю «асобны выпадак панятку» (P31) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Катэго́рыя — адмысловая старонка, якая зьмяшчае сьпіс артыкулаў, што ўваходзяць у дадзеную катэгорыю. Гэты сьпіс ствараецца аўтаматычна кожны раз, калі карыстальнік адкрывае старонку катэгорыяў. Туды трапляюць усе старонкі, у якіх пазначаецца гэтая катэгорыя, у альфабэтным парадку. Катэгорыі розьняцца ад простых артыкулаў тым, што перад іх назвамі ідзе ключавое слова Катэгорыя, напрыклад, Катэгорыя:Беларускія літаратары.
Гэтая старонка зьяўляецца часткай рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. |
Асноўнай ідэяй катэгарызацыі ёсьць прадастаўленьне карыстальнікам Вікіпэдыіі герархічнай навігацыйнай структуры, па якой яны, ведаючы істотныя характарыстыкі тэмы, могуць хутка выйсьці на сьпіс пэўных артыкулаў, датычных дадзенай тэмы. Катэгорыі — не адзіны спосаб навігацыі па зьвязаных старонках. У асобных выпадках могуць быць карыснымі сьпісы і навігацыйныя шаблёны.