![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Table_grapes_on_white.jpg/640px-Table_grapes_on_white.jpg&w=640&q=50)
Вінаград (ягада)
плод расьліны роду вінаград / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінагра́д — садавіна расьлінаў роду вінаград, якая ў сьпелым выглядзе ўяўляе сабой салодкія ягады. Зьяўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама ён можа быць выкарыстаны для вырабу сочыва, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі й алею зь вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты ягонай перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасьцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфэроід.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вінаград (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Table_grapes_on_white.jpg/640px-Table_grapes_on_white.jpg)