Геаграфічны полюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геаграфічны полюс, адзін з двух пунктаў: паўночны і паўднёвы — пункт на паверхні плянэты, празь які праходзіць вось вярчэньня. Паўночны полюс з экватарам утвараюць 90° на поўнач, а паўднёвы полюс, адпаведна, 90° на поўдзень.
У картаграфіі, дзе каардынаты замацаваныя, прынятыя картаграфічныя полюсы - зафіксаваныя пункты, якія месьцяцца амаль у тых жа пазыцыях, што і геаграфічныя. Гэта выклікана тым, што геаграфічныя полюсы нязначна зьмяняюць сваю пазыцыю. Праз картаграфічныя полюсы праходзяць даўжыні, на якія падзеленая плянэта.