![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Imperial_Russian_Army_GenBranch_1917_v.png/640px-Imperial_Russian_Army_GenBranch_1917_v.png&w=640&q=50)
Генэрал-палкоўнік
вайсковае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэра́л-палкоўнік — вайсковае званьне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаваў. Вышэй рангам за генэрал-лейтэнанта.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Imperial_Russian_Army_GenBranch_1917_v.png/320px-Imperial_Russian_Army_GenBranch_1917_v.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/RA-SA_A_F8ColGen_1955field.gif/640px-RA-SA_A_F8ColGen_1955field.gif)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Army-USA-OF-09.svg/100px-Army-USA-OF-09.svg.png)
У Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца найвышэйшым званьнем.
Генэрал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:
- Павал Казлоўскі, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1992-1994) (Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасьня 1994 г. № 83 быў зьніжаны ў званьні да генэрал-лейтэнанта)
- Эдуард Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990-1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990-1994).
- Анатоль Кастэнка, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
- Аляксандр Чумакоў , Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
- Леанід Мальцаў, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).
Генэрал-палкоўнік унутраных справаў
- Уладзімер Ягораў, міністар унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званьню генэрал-палкоўніка адпавядае воінскае званьне адмірала.