Герб Вярэнава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Вярэнава — адзін з сымбаляў мястэчка Вярэнава і Вярэнаўскага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Асновай для стварэньня герба сталі элемэнты родавых гербаў Гаштольдаў i Сцыпіёнаў, якія ў мінулым доўгі час уладарылі на гэтых землях[1].