Герб Вільні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Вільні (па-летувіску: Vilniaus herbas) — гарадзкі герб Вільні. У барвяным (пунсовым) полі Сьвяты Хрыстафор, які пераходзіць па вадзе і трымае на плячы немаўля Ісуса. У вялікім гербе шчытатрымальнікамі зьяўляюцца дзьве жаночыя постаці, з правага боку (левае адносна гледача) з фасцыямі ліктараў, зь левага — з шалямі і якарам. Шлюбуе герб ляўровы вянок, перавіты жоўтымі, чырвонымі і зялёнымі стужкамі. Дэвіз гербу: па-лацінску: Unitas, Justitia, Spes (Адзінства, Справядлівасьць, Надзея).