![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b7/Royal_coat_of_arms_of_Denmark.svg/langbe-tarask-640px-Royal_coat_of_arms_of_Denmark.svg.png&w=640&q=50)
Герб Даніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Да́ніі — дзяржаўны сымбаль Даніі. Малы герб Даніі ўяўляе сабой залаты шчыт, на якім намаляваныя тры каранаваныя блакітныя львы і дзевяць чырвоных сэрцаў. Гэта гістарычны герб дынастыі Эстрыдсэнаў, якія былі каралямі ў 1047—1412 роках. Самая старая зь вядомых выяваў гербу — пячатка, якая выкарыстоўвалася каралём Кнудам VI (каля 1194).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Knud_den_Sjettes_segl.png/640px-Knud_den_Sjettes_segl.png)
З 1819 адрозьніваюцца дзяржаўны (rigsvåben) і каралеўскі (kongevåben) гербы, уведзеныя Фрэдэрыкам VI.