![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Coat_of_arms_of_Croatia.svg/langbe-tarask-640px-Coat_of_arms_of_Croatia.svg.png&w=640&q=50)
Герб Харватыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Харватыі ўяўляе сабой шчыт, на якім у шахматным парадку разьмешчана 25 чырвоных і белых квадратаў. Зьверху шчыт упрыгожвае стылізаваная карона, якая складаецца зь пяці зьвёнаў у выглядзе гістарычных гербаў Харватыі, Рэспублікі Дуброўнік, Істрыі, Далмацыі і Славоніі. Герб вядомы з часоў незалежнага Харвацкага каралеўства (XI стагодзьдзе).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Coat_of_arms_of_Croatia.svg/640px-Coat_of_arms_of_Croatia.svg.png)
Паводле старадаўняй легенды, квадраты шахматнага поля ў гербе Харватыі зьявіліся не выпадкова. Аднойчы славянскі кіраўнік Сьвятаслаў Сурынія (X стагодзьдзе) згуляў з вэнэцыянскім дожам П'етра II партыю ў шахматы. Той хто выйграў, той атрымліваў права на валоданьне гарадамі Далмацыі. Па выніках партыі гэта права дасталася Сьвятаславу, што і дало падставу адлюстраваць шахматы на яго гербе.