Герніка (карціна)
карціна працы Паблё Пікаса / From Wikipedia, the free encyclopedia
Герні́ка (па-гішпанску: Guernica) — вялікая карціна 1937 году гішпанскага мастака Паблё Пікаса[1][2]. Гэта адзін зь ягоных самых вядомых зробленых алеем твораў. Многія мастацкія крытыкі разглядаюць гэтую працу як найбольш кранальнай і магутнай антываеннай карцінай у гісторыі[3]. Выстаўляецца ў Цэнтры мастацтваў каралевы Сафіі ў Мадрыдзе[4]. Карціна зробленая ў шэрым, чорным і белым колерах на палатне ў 3,49 мэтраў вышынёю і 7,76 мэтраў даўжынёю. Яна адлюстроўвае пакуты, гвалт і хаос, якія зьведалі жыхары мястэчка Гернікі за час бамбаваньня. У кампазіцыі прыкметна прадстаўлены конь, бык, крыклівыя жанчыны, мёртвае дзіця, занігулы жаўнер і полымя.
Герніка | |
Мастак | Паблё Пікаса |
---|---|
Год | 1937 |
Тып | алей |
Памеры | 349,3 см × 776,6 см |
Месцазнаходжаньне | Цэнтар мастацтваў каралевы Сафіі, Мадрыд |
Пікаса намаляваў «Герніку» ў сваім доме ў Парыжы ў адказ на бамбаваньне Гернікі 26 красавіка 1937 году. Гэтае мястэчка ў краіне Баскаў на поўначы Гішпаніі было бамбаванае нацысцкай Нямеччынай і фашыстоўскай Італіяй на просьбу гішпанскіх нацыяналістаў. Пасьля завяршэньня «Герніка» была выстаўленая ў гішпанскім павільёне на Сусьветнай выставе 1937 году ў Парыжы, а потым яшчэ ладзіліся ейныя экспазыцыі ў іншых местах сьвету. Грошы, якія былі атрыманыя ад экспазацыі карціны ў розных кутках Зямлі, былі накіраваныя на гішпанскую вайсковую дапамогу[5]. Неўзабаве карціна стала шырока вядомай, што дапамагло прыцягнуць увагу ва ўсім сьвеце да грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, якая цягнулася з 1936 па 1939 гады.