From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́рась альбо гэрэзія (па-грэцку: αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — сьвядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэньня; вылучэньне са складу царквы новай грамады. У шырокім сэнсе «ерасьсю» называюць любое сьвядомае адмаўленьне ці скажэньне таго вучэньня, якое лічыцца ісьцінным.
Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананьні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасьцяў у рамках ўсталяванай сыстэмы вераваньняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».
У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценьне, таму ў Расейскай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланьнях. Прычына такой зьявы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісьціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісьціна не магла забясьпечыць чалавеку збаўленьня.
З пункту гледжаньня артадаксальнага хрысьціянства наступныя вучэньні традыцыйна лічацца ерэтычнымі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.