Гетман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гетман (па-польску. hetman, па-чэску. hejtman, па-нямецку. Hauptmann, па-ўкраінску. гетьман, па-румынску. hatman) — гістарычная назва галоўнакамандуючага войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай ў 15—18 ст. (вялікі каронны, вялікі літоўскі, яго намесьнік — польны), ва Ўкраіне ў 16—17 ст. — начальнік рэестравых казакоў. Таксама дадзены назоў быў распаўсюджаны на тэрыторыі Чэхіі, Малдовы.
Першапачаткова гетман прызначаўся каралём толькі на час вайсковых дзеяньняў. Упершыню зьявіўся ў ВКЛ (у 1497 годзе — Канстантын Астроскі). З 1527 году гетманы сталі найвышэйшымі вайсковымі кіраўнікамі. З 1581 году гетман зьяўляецца сталай пасадай у Рэчы Паспалітай.
Прызначаўся беспасярэдне вялікім князям літоўскім. Гетман вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі кіравалі левым і правым крылом літоўскага войска. Гетман польны аднак падпарадклоўваўся вялікаму. У мірны час гетман вялікі займаўся арганізацыйнымі справамі й бараніў інтарэсы войска, гетман польны кіраваў малымі атрадамі, ахоўваў дзяржаўную мяжу збольшага на ўсходзе.
Пасада пажыцьцёвая, але пад час немачы гетмана ці яго адсутнасьці (напр. палон) вялікі князь мог прызначыць іншага гетмана.